18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасць да мінулага і будучыні свайго краю.

На тэрыторыі нашага раёна знаходзяцца 22 матэрыяльныя помнікі гісторыі і культуры, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх тры помнікі гісторыі (Брацкая магіла ў г.Масты па вул.Савецкай, Брацкая магіла на гарадскіх могілках в.М.Сцяпанішкі, Брацкая магіла в.Малькавічы), чатыры помнікі архітэктуры (Свята-Пакроўская царква в.Бялавічы, Свята-Мікалаеўская царква в.Дубна, Комплекс касцёла Святой Ганны в.Лунна, Свята-Троіцкі касцёл в.Плябанаўцы), пятнаццаць помнікаў археалогіі (каменныя могільнікі, стаянкі, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы).

#масты #музей #гісторыкакультурныякаштоўнасці

65