
13 сакавіка музей наведалі навучэнцы 2 “Б” класа ДУА " Сярэдняя школа № 2 г. Масты імя Героя Савецкага Саюза Васіля Пятровіча Жукава". Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся са звычаямі і традыцыямі святкавання беларускага народнага свята “Гуканне вясны. Саракі” на інтэрактыўнай экскурсіі з элементамі тэатралізацыі.
Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. “Пагукаць вясну”, сустрэць яе, пагуляць у вясёлыя веснавыя гульні, паспяваць вяснянкі і прыняць удзел у майстар-класе па вырабу птушачак-жавароначкаў з салёнага цеста змогуць усе жадаючыя, калі наведаюць УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”.