
У фондах Мастоўскага музея “Лес і чалавек” захоўваецца нямала музейных прадметаў, якія звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Сення вашай увазе мы прадстаўляем фотаздымак нашых землякоў Санюка Аляксея Фёдаравіча і Богдана Міхаіла Іванавіча, які быў зроблены невядомым фатографам у 1945 -1946 гг..
Санюк Аляксей Фёдаравіч, 1924 г.н, нарадзіўся у в.Занеманск. У 1944 годзе быў прызваны ў армію. Узнагароджаны медалямі "За адвагу", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.", "За ўдзел у гераічным штурме і ўзяцці Берліна". У час вайны атрымаў раненне. Пасля дэмабілізацыі працаваў у г.Масты на ПДА "Мастаўдрэў" рабочым. Памёр у 1996 годзе.
Фотаздымак у музей перадала яго дачка Панкевіч Таццяна Аляксееўна, якая таксама ўсё жыццё працавала на тым жа прадпрыемстве, што і бацька.
Богдан Міхаіл - ураджэнец в.Занеманск, быў сябрам Санюка Аляксея ў мірны час і ў час вайны. Жылі па-суседству.
Дзякуючы Панкевіч Т.А. у фондах музея з’явіўся не толькі фотазымак яе бацькі-франтавіка. Таццяна Аляксееўна перадала нам таксама некаторыя дакументы бацькі і пасведчанні да ўзнагарод.