Завяршыўся абласны выязны семінар «Вопыт і перспектывы» для супрацоўнікаў музеяў Гродзенскай вобласці

Завяршыўся абласны выязны семінар "Вопыт і перспектывы" для супрацоўнікаў музеяў Гродзенскай вобласці. Цікавыя экспазіцыі, унікальныя экспанаты, пазнавальныя экскурсіі і гасціннасць музейных супрацоўнікаў дазволілі пераняць вопыт, знайсці недахопы ў экспазіцыях сваіх музеяў, прынесці ў свой калектыў новыя думкі, цікавыя мастацкія рашэнні і новыя формы работы. Дзякуем усім, хто прыняў удзел у арганізацыі такога неабходнага і пазнавальнага семінара.Няхай новыя эмоцыі спрыяюць развіццю нашых музеяў і аб'яднаюць для агульнай справы захавання гісторыка- культурных каштоўнасцей Гродзенскай вобласці.

110