«Дажынкі-2024»

Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” прыняў удзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2024”, які прайшоў 2 лістапада 2024 года ў горадзе Масты.

Супрацоўнікі Мастоўскага музея “Лес і чалавек” прадставілі дзве тэматычныя пляцоўкі: “Фэст гарбаты і лекавых зёлак” і “Матчын хлеб”. Таксама ААТ “Мастоўскі хлебакамбінат” прадставіў 6 гатункаў сваёй прадукцыі, а індывідуальны прадпрымальнік Шчука Вольга Леанідаўна – некалькі гатункаў самапечанага хатняга хлеба.

Наведвальнікі акунуліся ў атмасферу традыцый і быту беларусаў, змаглі паспрабаваць духмяную травяную гарбату, правесці дэгустацыю прадукцыі Мастоўскага хлебакамбіната, пасмакаваць і купіць свежы хатні хлеб Шчукі Вольгі Леанідаўны.

Дзеці і дарослыя змаглі паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, сфатаграфавацца ў фотазоне, набыць сувенірную прадукцыю, а падчас гульні “Чароўны мяшочак” па паху вызначыць расліну.
А самыя цікаўныя даведаліся шмат новага пра лекавую гарбату і выпечку хлеба.

842