«Прысвячэнне ў першакласнікі» праходзіць у Мастоўскім музеі

Сёння наш музей наведалі вучні першага класа Правамастоўскай сярэдняй школы. Для іх было праведзена мерапрыемства “Прысвячэнне ў першакласнікі”. Дзеці не толькі даведаліся аб тым, якой была школа шмат гадоў таму назад і як вучылся ў ёй іх равеснікі, але і сталі ўдзельнікамі вясёлых конкурсаў, гульняў. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі далі клятву першакласніка і атрымалі салодкія прызы.

Музей запрашае ўсіх жадаючых на выставу “Аб чым паведаў школьны ранец”, а школьнікаў 1-5 класаў на музейна-педагагічны занятак “Таямніцы школьнага ранца”.

329