Наша сіла — у адзінстве

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. Ён быў устаноўлены 7 чэрвеня 2021 года указам № 206 кіраўніка дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка.

Мы, беларусы – адзіная нацыя, якая абрала свой уласны шлях развіцця і цвёрда яго прытрымліваецца. Наша сіла – у адзінстве. Калі мы адзіныя – нам не страшныя ніякія выпрабаванні. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, нязломнасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР, якое адбылося ў пачатку Другой сусветнай вайны, стала важнай вехай у гісторыі краіны. У выніку польскага пахода Чырвонай Арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 года, беларускі народ зноў атрымаў страчаную ў 20-я гады ХХ стагоддзя магчымасць жыць і развівацца ў межах адной рэспублікі.

17 верасня ў Мастоўскім музеі “Лес і чалавек” была праведзена лекцыя па тэме “17 верасня – Дзень народнага адзінства”.

Старшы навуковы супрацоўнік Рагацэвіч С.У. расказала наведвальнікам - вучням "Гімназіі №1 імя Д.І.Валковіча г.Масты" - аб падзеях, у выніку якіх беларускі народ зноў атрымаў страчаную ў 20-я гады ХХ стагоддзя магчымасці жыць і развівацца ў межах адной рэспублікі.

Сёння беларускі народ упэўнена ідзе па выбраным шляху.

356