
5 верасня ў Мастоўскім музеі “Лес і чалавек” прайшла тэматычная экскурсія, прысвечаная 80-годдзю з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Навуковы супрацоўнік М.С. Жвірбля расказала вучням 10 класа “Гімназіі № 1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г. Масты” аб гісторыі і развіцці рэгіёна, а таксама Мастоўскага раёна ў складзе Гродзенскай вобласці.