
У апошнія жнівеньскія дні да пачатку навучальнага года рыхтуюцца не толькі настаўнікі і вучні, але і супрацоўнікі Мастоўскага музея "Лес і чалавек". Яны ствараюць для вучняў выставу "Аб чым паведаў школьны ранец", якая будзе працаваць з 3 верасня. На выставе школьнікі і астатнія наведвальнікі змогуць акунуцца ў школьнае дзяцінства сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль: пасядзець за савецкай партай, патрымаць у руках чарнільную ручку і прамакальную паперу, палічыць на лічыльніках, пагартаць старонкі савецкіх падручнікаў.