
28 верасня 2024 года ў горадзе Масты будзе праходзіць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі – 2024”. Гэта свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і тых людзей, якія дапамагаюць сяльгаспрадпрыемствам дасягнуць высокіх паказчыкаў – вучоных, інжэнераў, канструктараў новай тэхнікі.
Супрацоўнікі Мастоўскага музея "Лес і чалавек" разам з калегамі з Лідскага гісторыка-мастацкага музея, Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы на свяце хлебаробаў прадставяць музейны дворык "Ад зярнятка да матчынага хлеба".
Сардэчна запрашаем на свята!