
У Мастоўскім музеі "Лес і чалавек" прайшоў музейна-педагагічны занятак "Ад продкаў спакон вякоў..." прысвечаны гісторыка-культурнай спадчыне Мастоўскага краю. Падчас заняткаў наведвальнікі пазнаёміліся з гістарычнымі, архітэктурнымі і археалагічнымі помнікамі нашага раёна. Даведаліся больш пра брацкія магілы, цэрквы і касцёлы, а таксама навучыліся вызначаць Археалагічныя помнікі: курганныя могільнікі, гарадзішчы і стаянкі першабытных людзей.