Міжнародны дзень абароны дзяцей

У першы дзень лета адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей - адно з самых старых міжнародных святаў, якое нагадвае грамадству пра неабходнасць абараняць правы дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

У Мастоўскім Дзяржаўным музеі "Лес і чалавек" сумесна з супрацоўнікамі аддзела загса прайшло мерапрыемства прысвечанае гэтаму светламу святу для навучэнцаў 2 класа Гімназія №1 ім. Д. І. Валковіча г. Масты.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з развіццём дзіцячых цацак ад 10 стагоддзя да часоў СССР. Змаглі згуляць у гульні, якія карысталіся папулярнасцю ў іх бацькоў, а таксама дзядуляў і бабуль. Вядома ж, зладзілі спаборніцтвы ў класікі і разіначкі. А таксама паўдзельнічалі ў майстар класе па вырабе лялькі-стрыгушкі.

452