Зала "Народныя майстры"

Зала музея прысвечана вырабам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленым народнымі майстрамі Мастоўскага раёна.

У народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ўвасобілася неабсяжная, вечна жывая душа народа, яго багаты, назапашаны стагоддзямі практычны вопыт і эстэтычны густ.