Зала "Гісторыя горада. Партызанскі рух у Мастоўскім раёне"

Мастоўшчына... Край маўклівых лясоў, блакітных рэк і азёр, неабсяжных палёў і лугоў, край працавітых людзей. Музей знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй нашага горада, з гераічным мінулым народа і яго дасягненнямі ў мірны час.

Усё больш аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны. І таму такія каштоўныя сёння звесткі і экспанаты сабраны супрацоўнікамі нашага музея.