Зала "Этнаграфія і побыт"

Сама назва музея раскрывае сутнасць яго экспазіцыі. На працягу многіх стагоддзяў вызначалася цесная ўзаемасувязь чалавека і прыроды. Здаўна нашы продкі былі цесна звязаны з лесам.

З яго рабілі жыллё, прадметы побыту, карысталіся яго дарамі. Дрэва ў руках майстроў - умельцаў ператвараліся ў сапраўдныя творы мастацтва. Мэбля, посуд, сельскагаспадарчы інвентар, адзенне - усё звяртае ўвагу ў экспазіцыі музея не толькі прадуманнасцю, выгодай у выкарыстанні, але і прыгажосцю.