Задачы і асноўныя напрамкі дзейнасці музея
Галоўнымі задачамі музея з'яўляюцца вывучэнне, асэнсаванне і прапаганда гісторыі і культуры ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцяў грамадзян Рэспублікі Беларусь, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да нацыянальнай і агульначалавечай культуры, а таксама збор, навуковая апрацоўка і захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці музея:
- арганізацыя выстаў, культурна-масавых мерапрыемстваў;
- ажыццяўленне экспазіцыйнай і экскурсійнай работы;
- выяўленне прадметаў музейнага значэння;
- камплектаванне музейных фондаў;
- улік і захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
- кансервацыя, Рэстаўрацыя і каталагізацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
- вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.